Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  2. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  3. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  4. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  5. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  6. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  7. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  8. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  9. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  10. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  11. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  12. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  13. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  14. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  15. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  16. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  17. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  18. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  19. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  20. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
Читать по-русски


Зайсці бясплатна на тэрыторыю замка ў Навагрудку цяпер нельга — дарогу перагарадзілі жалезнай брамай з замком. З’явіўся час працы і выходны дзень, у які замак зачынены. А паслухаць экскурсію можна будзе толькі ад акрэдытаваных экскурсаводаў, піша Hrodna.life.

Захаваная частка Навагрудскага замка. Фота: strada.by

Колькі каштуе ўваход на Навагрудскі замак і тэматычная экскурсія

Уваход на замак магчымы цяпер з аўторка да нядзелі, з 10.00 да 17.30. У панядзелак тэрыторыя замка закрытая. Цану паставілі сімвалічную — 1 рубель з чалавека. Заплаціць можна толькі наяўнымі. Для дзяцей да сямі гадоў уваход бясплатны. Пра новаўвядзенні расказаў Турыстычны інфармацыйны цэнтр у Навагрудку.

З’явіліся і абмежаванні для экскурсаводаў. Цяпер праводзіць экскурсію ў Навагрудскім замку могуць толькі супрацоўнікі мясцовага гістарычна-краязнаўчага музея ці асобы, якія атрымалі атэстацыю ад Нацыянальнага агенцтва па турызме. Пры гэтым яны павінныя мець пры сабе раздрукаваны спіс атэставаных тэмаў, сярод якіх будуць тэмы пра Навагрудак.

Тэматычная экскурсія па замку ад Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея пад назвай «Вачыма каралевы Марты» абыдзецца ў 35 рублёў.

Мясцовы турыстычны цэнтр актыўна супрацоўнічае з расійскімі тураператарамі

Тэлеграм-канал «MayDay.Team» нагадвае, што сёлета мясцовы турыстычны цэнтр падпісаў пагадненні з расійскай Асацыяцыяй тураператараў Паўночнага Захаду, Пскоўскім інфармацыйным цэнтрам і Калінінградскай вобласцю. Практычна ўсе турыстычныя матэрыялы ў гэтым сезоне выпусцілі толькі на рускай мове. А тэксты экскурсій, паводле інфармацыі канала, перапісалі пад расійскія гістарычныя клішэ. У верасні ўсе беларускія турыстычныя інфармацыйныя цэнтры рыхтуюцца да ўдзелу ва Усерасійскім з’ездзе турцэнтраў у Ніжнім Ноўгарадзе.

У гарадской прасторы Навагрудка таксама стала больш савецкага. Напрыклад, у школе № 7 адкрылі музей «Назад у СССР». А падчас святкавання 980-годдзя горада ў жніўні выступіў рэпер Сярога, які любіць Савецкі Саюз, падтрымлівае Пуціна, Лукашэнку і ідэю «рускага свету».

Чытайце таксама