Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  2. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  3. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  4. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  5. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  6. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  7. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  8. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  9. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  10. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  11. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  12. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  13. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  14. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  15. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  16. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  17. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
Читать по-русски


/

Пакупнікі кітайскай анлайн-крамы AliExpress скардзяцца на доўгія тэрміны дастаўкі пасылак у Беларусь. «Люстэрка» расказвае, колькі ім даводзіцца чакаць і ў чым можа быць прычына.

Посылка из Китая. Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Пасылка больш за шэсцьдзесят дзён у дарозе»

У тэматычных суполках карыстальнікі скардзяцца, што ў Беларусь не даходзяць некаторыя пасылкі з AliExpress. Мяркуючы з паведамленняў карыстальнікаў, агульная прыкмета захраслых адпраўленняў — трэк-нумары, што пачынаюцца з сімвалаў CNG.

— З верасня рэзка перасталі прыходзіць пасылкі, трэк-нумар якіх пачынаецца на CNG. З іншым трэкам хутка прыходзяць. Раней не было такога, — напісала карыстальніца «ВКонтакте» Наталля.

— Такая ж гісторыя, — адказаў ёй карыстальнік Ігар. — Пасылка больш за шэсцьдзесят дзён у дарозе, і невядома, прыйдзе ці не.

— І ў мяне дзве пасылкі з такім трэкам захраслі невядома дзе. Няма адсочвання з 6 верасня. Спрэчку адкрыць сістэма не дае, — піша Ірына.

На форуме, прысвечаным атрыманню пасылак, удакладняюць: такія адпраўленні перамаркіроўваюць — то-бок прысвойваюць іншы трэк-нумар. Даведацца новы нумар можна праз спецыялізаваныя анлайн-сэрвісы — напрыклад, праграму TrackChecker ці сайт Postal Ninja.

Дзе захрасаюць пасылкі і што рабіць?

Новы трэк-нумар можа даць падказку пра тое, калі чакаць пасылкі, звярнуў увагу адзін з карыстальнікаў форуму.

Калі апошнія літары ў нумары UZ — значыць, адпраўленне пайшло праз Узбекістан, такія пасылкі «ў сярэднім за тры тыдні прыходзяць з улікам часу на адпраўку». А вось калі нумар заканчваецца літарамі TW — значыць, пасылку дастаўляюць праз Тайвань, і трэба падрыхтавацца да доўгага чакання.

— У мяне з Тайваня нічога не прыходзіць ужо месяцы тры амаль, — расказаў карыстальнік Krent. — То-бок як у бездань. Паказвае, што прыйшлі нібыта ў Беларусь <…> і далей знікаюць. Зразумела, што і не трэкаецца пасля гэтага. Самае кепскае, што ў прадаўцоў не відаць, дзе адпраўляюць праз Тайвань. Калі TW, то як у ваду. Усе астатнія нармальна даходзяць, UZ і інш. Спрэчак пакуль не адкрываў, бо там усякая дробязь.

Карыстальнікі форуму раяць сачыць за «тэрмінам абароны» ў замове на AliExpress. Калі гэты тэрмін скончыўся — можна адкрыць «спрэчку» з прадаўцом і папрасіць вярнуць грошы.

— У мяне таксама кучка дробных пасылак з Кітая спазнілася (не прыйшла), самая першая 84 дні ўжо «ў дастаўцы». Вось на гэтым тыдні спрэчкі выйграла, — напісала карыстальніца пад нікам petrikom.

Дарэчы, як мінімум два карыстальнікі расказалі, што ўсё ж дачакаліся дастаўкі тавараў, «захраслых» у працэсе дастаўкі праз Тайвань. У абодвух чаканне заняло каля трох з паловай месяцаў. Адзін з іх падзяліўся, што паспеў атрымаць грошы назад.

Чытайце таксама