Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  2. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  3. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  4. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  5. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  6. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  7. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  8. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  9. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  10. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  11. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  12. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  13. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  14. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  15. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  16. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  17. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
Читать по-русски


/

Найстарэйшая беларуска па пашпарце — жыхарка вёскі Лістапады Валожынскага раёна Марыя Канановіч: паводле дакументаў ёй 120 гадоў. Аднак у Кнігу рэкордаў Гінеса жанчыну не ўнеслі — хутчэй за ўсё, гэты ўзрост моцна завышаны, паведамляе дзяржагенцтва «Мінск-Навіны».

У пашпарце Марыі Канановіч запісаная дата нараджэння 27 траўня 1904 года, то-бок афіцыйна ёй у траўні споўніцца 121 год. Але Кніга рэкордаў Гінеса праігнаравала даўгавечную беларуску, хоць цяперашняя рэкардсменка-доўгажыхарка з Бразіліі Іна Канабара Лукас нібыта адстае ад яе на тры з паловай гады.

У свой час так «пацярпела» Ганна Барысевіч, таксама жыхарка Міншчыны, якая, паводле беларускага пашпарта, пражыла амаль 119 гадоў.

Стваральнікі Кнігі рэкордаў Гінеса тлумачаць, што савецкім дакументам давяраць нельга. Намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Ігар Шакун таксама перакананы, што ўзрост Канановіч быў завышаны менавіта ў часы СССР:

— Яна жыла на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Пасля ўз'яднання ў 1939-м, калі гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад СССР, мясцовыя чыноўнікі запісвалі ўзрост са словаў грамадзян, бо адпаведных дакументаў не было. Многія прыпісвалі сабе лішнія гады, бо гэта ўплывала на тэрмін выхаду на пенсію. Хутчэй за ўсё, не стала выключэннем і нашая гераіня. Адзначу, што на помніку, які яна замовіла свайму памерламу сыну, яна запісала і свой год нараджэння — 1924-ы (а не 190-ы). Гэта больш падобна да рэальнага часу яе з’яўлення на свет.

То-бок насамрэч беларусцы, хутчэй за ўсё, 100 гадоў. На пытанне, у чым сакрэт даўгавечнасці, яна расказала, што ніколі ні з кім не сварылася, заўсёды старалася згладжваць вуглы, дзе трэба — саступаць.

— Я неканфліктны чалавек. Гэта цяпер людзі закіпаюць з любой нагоды, гатовыя адно аднаго пабіць праз дробязі. Трэба ўмець дараваць і быць цярплівай, — кажа жанчына.

Нагадаем, 29 снежня мінулага года ў Японіі памерла Таміка Ітаока, якая лічылася найстарэйшым чалавекам на планеце. Жанчыне было 116 гадоў.

Пасля смерці японкі тытул найстарэйшай жыхаркі зямлі перайшоў да таксама 116-гадовай бразільянкі Іны Канабара Лукас, чый узрост пацверджаны даследчай групай геранталогіі і групай LongeviQuest.