Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  2. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  3. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  4. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  5. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  6. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  7. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  8. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  9. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  10. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  11. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  12. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  13. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  16. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  17. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  18. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  19. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы паведамілі, што Расія працягвае выкарыстоўваць паветраную прастору і тэрыторыю Беларусі, яе вайсковую інфраструктуру. У Мінабароны РФ заявілі, што знішчылі чатыры склады з узбраеннем, а таксама расказалі пра атакі па пазіцыях УСУ. Ваенная разведка Вялікабрытаніі лічыць, што расійскія ўлады шукаюць замену ПВК Вагнера. Пераказваем галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 405-ы дзень вайны.

Фото: Генштаб ВСУ
Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: Расія працягвае выкарыстоўваць паветраную прастору і тэрыторыю Беларусі, яе вайсковую інфраструктуру

«Праціўнік працягвае засяроджваць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. Дзякуючы зладжаным дзеянням падраздзяленняў Сіл абароны Украіны і гераізму кожнага воіна за мінулыя суткі былі адбітыя 69 атак акупантаў. Жорсткія баі працягваюцца за населеныя пункты Бахмут, Аўдзееўка і Мар'інка», — паведамілі ў Генштабе УСУ.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных зменаў, прыкмет фармавання наступальных груповак праціўніка не выяўлена.

«Пэўныя падраздзяленні Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь працягваюць выконваць задачы ў памежных з Украінай раёнах. Расія працягвае выкарыстоўваць паветраную прастору і тэрыторыю Беларусі, яе вайсковую інфраструктуру. На беларускіх палігонах ажыццяўляецца падрыхтоўка падраздзяленняў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Захоўваецца прысутнасць падраздзяленняў праціўніка ў памежных раёнах Курскай і Белгародскай абласцей», — адзначылі ўкраінскія вайскоўцы.

За суткі расійскія войскі нанеслі 3 ракетныя і 21 авіяцыйны ўдар, здзейснілі 33 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню.

Паводле звестак Генштаба УСУ, украінская авіяцыя нанесла пяць удараў па раёнах канцэнтрацыі праціўніка. Таксама быў збіты разведвальны БПЛА. Украінскія ракетчыкі і артылерысты нанеслі ўдар па раёне канцэнтрацыі расійскіх войскаў.

Иллюстрация: Генштаб ВСУ
Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: атакі па пазіцыях УСУ і чатыры знішчаныя склады

У расійскім ваенным ведамстве расказалі пра атакі па пазіцыях УСУ:

— на Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі і агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Двурэчная, Сінькоўка, Бераставое Харкаўскай вобласці і Стальмахоўка Луганскай вобласці. Забітыя больш за 30 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя дзве баявыя браніраваныя машыны, аўтамабіль, а таксама гаўбіца Д-20;

— на Чырвона-Ліманскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў (сіл) «Цэнтр» пабітыя падраздзяленні праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Неўскае Луганскай вобласці, Ямполаўка і Грыгораўка Данецкай вобласці. На гэтым напрамку забітыя да 225 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя тры баявыя браніраваныя машыны, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік», а таксама гаўбіца Д-30;

— на Данецкім напрамку ў выніку актыўных дзеянняў падраздзяленняў, удараў авіяцыі і агню артылерыі Паўднёвай групоўкі войскаў забітыя да 65 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя чатыры баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, а таксама гаўбіца Д-30;

— на Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі аператыўна-тактычнай і армейскай авіяцыі, агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар, Навасёлка Данецкай вобласці, Арэхаў і Шчарбакі Запарожскай вобласці. Страты праціўніка на гэтых напрамках за суткі склалі да 70 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, а таксама адна гаўбіца Д-20;

— на Херсонскім напрамку падчас агнявога паражэння праціўніка забітыя да 10 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя два аўтамабілі і дзве гаўбіцы Д-30.

Удары расійскай арміі па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя нанеслі паражэнне 83 артылерыйскім падраздзяленням на агнявых пазіцыях, жывой сіле і тэхніцы ў 96 раёнах. Акрамя таго, знішчаныя тры склады з артылерыйскімі боепрыпасамі праціўніка, а таксама склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення УСУ;
  • сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі тры рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню HIMARS, а таксама знішчылі тры ўкраінскія беспілотныя лётныя апараты.
Иллюстрация: Минобороны РФ
Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Брытанская разведка: расійскія ўлады шукаюць замену ПВК Вагнера

Расія, імаверна, імкнецца спансараваць і развіваць альтэрнатыўныя прыватныя ваенныя кампаніі (ПВК), каб у выніку замяніць ПВК Вагнера, якая адыгрывае значную ролю ў вайне ва Украіне, піша ваенная разведка Вялікабрытаніі.

«Гэта адбываецца на фоне гучнай варожасці паміж Мінабароны Расіі і ПВК Вагнера. Расійскае вайсковае кіраўніцтва, імаверна, хоча замяніць ПВК на тую, над якой у яго будзе больш кантролю. Аднак у цяперашні час ні адна іншая вядомая расійская ПВК не можа параўнацца з ПВК Вагнера па памеры або баявой моцы», — гаворыцца ў дакладзе.

У Мінабароны Вялікабрытаніі ўпэўненыя, што ў Расіі лічаць ПВК ва Украіне па-ранейшаму карыснымі, бо яны эфектыўнейшыя за рэгулярную армію, а асноўныя выдаткі па іх утрыманні кладуцца на плечы прыватнага бізнесу. Таксама расійскае кіраўніцтва лічыць, што грамадства лепш перанясе цяжкія страты сярод ПВК, чым звычайныя вайсковыя страты.

Інстытут па вывучэнні вайны: найміты ПВК Вагнера захапілі будынак адміністрацыі Бахмута і прасоўваюцца на захад

«Найміты ПВК Вагнера працягнулі наступ у цэнтры Бахмута і ў ноч на 2 красавіка захапілі будынак гарадской адміністрацыі. Яны, імаверна, паспрабуюць прасунуцца на захад праз густанаселеныя раёны горада ў напрамку Хромавага», — сцвярджаюць эксперты амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Ключавыя высновы ISW:

  • паведамляецца, што расійскія службы бяспекі працягваюць адбіраць пашпарты высокапастаўленых чыноўнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных кампаній, спрабуючы абмежаваць палёты з Расіі;
  • расійскія войскі правялі абмежаваныя наземныя атакі на лініі Сватава — Крамянная;
  • расейскія крыніцы паведамілі 3 красавіка, што часткі ПДВ Расіі ўпершыню атрымалі тэрмабарычныя артылерыйскія ўстаноўкі ТОС-1А;
  • расійскія сілы працягвалі наземныя атакі ў раёне Бахмута, Аўдзееўкі, Данецка і заходняй частцы Данецкай вобласці.
Карта основных направлений боевых действий на 3 апреля. Изображение: Институт по изучению войны
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 3 красавіка. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць звестак афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні праціўнікаў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.