Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  2. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  3. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  4. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  5. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  6. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  7. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  8. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  9. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  10. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  11. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  12. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  13. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  16. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі зрабілі справаздачу пра ўзяцце наймітамі ПВК Вагнера трох гарадскіх кварталаў у Бахмуце. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што на Бахмуцкім напрамку расійскія сілы таксама спрабавалі наступаць у раёне населенага пункта Багданаўка. У Інстытуце па вывучэнні вайны кажуць, што расійскія сілы кантралююць 76,5% тэрыторыі Бахмута.

Фото: 61 ОМСБр
Фота: 61 АМСБр

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 413-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: Жорсткія баі ідуць за Мар'інку

Расійскія войскі працягваюць засяроджваць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. За мінулыя суткі УСУ адбілі 72 атакі праціўніка на названых напрамках, паведамляе Генштаб у ранішняй зводцы.

— За мінулыя суткі расіяне нанеслі адзін ракетны і 21 авіяцыйны ўдар, правялі 33 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і цывільнай інфраструктуры населеных пунктаў краіны.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных зменаў. За мінулыя суткі расійскія войскі абстралялі 16 населеных пунктаў.

— На Купянскім напрамку абстрэлам праціўніка падвергліся 11 населеных пунктаў.

— На Ліманскім напрамку расіяне вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні паблізу населеных пунктаў Белагораўка і Спірнае. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся шэсць населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку расійскія сілы працягваюць весці наступ, спрабуючы ўзяць пад поўны кантроль Бахмут. Праціўнік таксама спрабаваў наступаць недалёка ад населенага пункта Багданаўка. Ад абстрэлаў пацярпелі 18 населеных пунктаў.

— На Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках расійскія войскі наступалі ў раёнах населеных пунктаў Аўдзееўка, Першамайскае, Невельскае і Мар'інка Данецкай вобласці, поспеху не мелі. Самыя жорсткія баі ідуць за Мар'інку. Абстрэлам падвергліся 12 населеных пунктаў.

— На Шахцёрскім напрамку цягам мінулых дзён расіяне наступальных дзеянняў не вялі, абстралялі шэсць населеных пунктаў.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія сілы працягваюць абараняцца. За мінулыя суткі праціўнік абстраляў больш за 30 населеных пунктаў.

— Авіяцыя Сіл абароны за дзень нанесла 13 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі расійскіх войскаў.

— Збітыя два БПЛА тыпу «Арлан-10».

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі цягам сутак нанеслі ўдары па пяці раёнах канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама дзвюх станцыях радыёэлектроннай барацьбы праціўніка.

Мінабароны Расіі: Ракетныя войскі і артылерыя абстралялі Бахмут за суткі 52 разы

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі пра знішчэнне пяці ўкраінскіх дыверсійна-разведвальных груп: трох — на Купянскім і дзвюх — на Паўднёва-Данецкім напрамку.

— На Купянскім напрамку авіяцыя і артылерыя Заходняй групоўкі войскаў пабілі падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Першатраўневае і Бераставое Харкаўскай вобласці, Стальмахоўка Луганскай вобласці. Акрамя таго, у раёнах населеных пунктаў Сінькоўка і Кіслоўка Харкаўскай вобласці спыненыя дзеянні трох украінскіх дыверсійна-разведвальных груп.

За суткі на гэтым напрамку знішчаныя звыш 30 украінскіх вайскоўцаў, два аўтамабілі, а таксама самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Krab і Paladin.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Чырвонапапоўка, Неўскае і Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці, Грыгораўка і Церны Данецкай вобласці. За суткі на гэтым напрамку знішчаныя больш за 80 украінскіх вайскоўцаў, 4 баявыя браніраваныя машыны, 3 аўтамабілі, а таксама гаўбіца Д-20.

— На Данецкім напрамку ў раёне Арцёмаўска (Бахмут. — Заўв. рэд.) штурмавыя атрады ПВК Вагнера авалодалі трыма гарадскімі кварталамі. Падраздзяленні Паветрана-дэсантных войскаў скоўвалі дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў на флангах штурмавых атрадаў. Ударамі авіяцыі, ракетных войскаў і агнём артылерыі Паўднёвай групоўкі войскаў пабітыя рэзервы праціўніка, якія спрабавалі прабіцца ў Арцёмаўск з боку населеных пунктаў Часаў Яр і Багданаўка, а таксама падраздзяленні 28-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Канстанцінаўка Данецкай вобласці.

За мінулыя суткі ў гэтым раёне расійская авіяцыя ажыццявіла 8 вылетаў, ракетныя войскі і артылерыя групоўкі выканалі 52 агнявыя задачы. Страты УСУ склалі больш за 245 украінскіх вайскоўцаў, адзін танк, бронетранспарцёр, дзве баявыя браніраваныя машыны, тры пікапы, восем аўтамабіляў, гаўбіца «Мста-Б», дзве гаўбіцы Д-20, а таксама тры пускавыя ўстаноўкі РСЗА «Град».

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі і агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар Данецкай вобласці, Гуляйполе і Арэхаў Запарожскай вобласці. У раёне населенага пункта Арэхаў Запарожскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 65-й механізаванай брыгады УСУ.

У раёнах населеных пунктаў Паўлаўка і Навасёлка Данецкай вобласці спыненая дзейнасць дзвюх дыверсійна-разведвальных груп УСУ. За суткі на гэтых напрамках знішчаныя да 180 украінскіх вайскоўцаў, 11 аўтамабіляў, а таксама гаўбіца Д-30.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за суткі знішчаныя да 50 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны і шэсць аўтамабіляў. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Атрадакаменка Херсонскай вобласці знішчаны склад вайскова-тэхнічнай маёмасці 121-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

Усяго, паводле МА РФ, за суткі нанесенае паражэнне 94 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і тэхніцы УСУ ў 117 раёнах. У раёне населенага пункта Чырвоны Ліман Данецкай вобласці збіты Су-24 Паветраных сіл Украіны. Перахопленыя два рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню HIMARS, знішчаныя пяць украінскіх беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Крэмль аб’ядноўвае савецкія метады кантролю з тэхналогіямі XXI стагоддзя

«Інструментам лічбавага аўтарытарызму» назвалі ў амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны прыняты напярэдадні ў Расіі закон пра стварэнне адзінага электроннага рэестра грамадзян РФ, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу. Позвы расійскім прызыўнікам ваенкаматы будуць адпраўляць у электронным выглядзе. Тыя, хто атрымаў позву, будуць абавязаныя з’явіцца ў ваенкамат цягам 20 дзён з моманту прызыву, ім таксама будзе забаронены выезд за межы РФ. Тыя, хто не з’явіцца ў тэрмін, страцяць права кіраваць транспартнымі сродкамі, купляць або прадаваць нерухомасць, браць крэдыты — да з’яўлення ў ваенкамаце.

У Дзярждуме заявілі, што новаўвядзенні мусяць выправіць «некаторыя бюракратычныя недахопы», якія ўзніклі падчас частковай мабілізацыі ў Расіі ў верасні 2022 года. Як адзначаюць у Інстытуце, ISW раней прагназаваў, што Крэмль аб’яднае меры грамадскага кантролю ў савецкім стылі з тэхналогіямі big data і інфармацыйнымі тэхналогіямі ХХІ стагоддзя, каб узмацніць кантроль над насельніцтвам Расіі.

Звяртаюць эксперты ўвагу і на тое, што Міністэрства абароны Расіі і Яўген Прыгожын прызналі ролю адно аднаго ў баях за Бахмут. Мінабароны Расіі і Прыгожын заявілі, што вагнераўцы складаюць асноўную ўдарную сілу ў баях за тэрыторыі і адцясненне ўкраінскіх вайскоўцаў у цэнтральным Бахмуце, у той час як падраздзяленні ПДВ Расіі забяспечваюць ім падтрымку на флангах, у тым ліку ў раёне Жалязнянскага, Сака і Ванцэці, Мікалаеўкі.

Гэты расклад сіл дапускае, што Мінабароны РФ збіраецца выкарыстоўваць ПВК Вагнера для захопу Бахмута, звёўшы да мінімуму страты сярод расійскіх вайскоўцаў, кажуць эксперты. Яны таксама лічаць, што ў выніку перамогу расійскае Міністэрства абароны прыпіша сабе.

Паводле ацэнкі ISW, расійскія сілы занялі не менш за 30,68 квадратных кіламетра, або 76,5% Бахмута.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • невялікая група праваенных расійскіх блогераў заклікала расійскі ўрад скасаваць законы аб цэнзуры, скіраваныя супраць дыскрэдытацыі расійскіх вайскоўцаў;
  • расійскія сілы, відаць, утрымліваюць пазіцыі на паўночны ўсход ад Купянска і дамагліся поспехаў у лясным масіве на поўдзень ад Крамянной;
  • расійскія войскі правялі наземныя атакі ў Бахмуце і яго ваколіцах, а таксама ўздоўж лініі Аўдзееўка — Данецк;

  • расійскія войскі вялі абарончыя аперацыі на поўдні Украіны;

  • міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу наведаў прадпрыемствы абаронна-прамысловага комплексу Тульскай вобласці ў рамках пастаяннай работы па дэманстрацыі ўстойлівасці расійскага абаронна-прамысловага комплексу;
  • упаўнаважаная па правах дзіцяці ў Расіі Марыя Львова-Бялова працягвае пацвярджаць, што расійскія ўлады ажыццяўляюць шэраг дзеянняў у дачыненні да ўкраінскіх дзяцей, спрабуючы зняць з сябе ордар Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) на яе арышт.