Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  2. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  3. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  4. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  5. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  6. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  7. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  8. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  9. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  12. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  13. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  14. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  15. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  16. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  17. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  18. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  19. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што ў раёне населенага пункта Канстанцінаўка пабілі аб’яднаны штаб групоўкі УСУ «Бахмут». Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што расійскія войскі ўзмоцнена атакавалі таксама населеныя пункты Мар'інка і Перамога, спрабавалі наступаць у раёне Вуглядара. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны расказалі, якія праблемы спрабуе вырашыць Крэмль, ладзячы маштабныя чысткі ў сілавых структурах.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 421-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: самыя жорсткія баі ідуць за Бахмут і Мар'інку

Украінскія абаронцы ў сераду, 19 красавіка, знішчылі 21 з 26 расійскіх ударных беспілотнікаў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы. Усяго за мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі па пазіцыях УСУ і населеных пунктах тры ракетныя і 57 авіяцыйных удараў, правялі 69 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва, разбураныя і пашкоджаныя прыватныя жылыя дамы і іншая цывільная інфраструктура.

— Асноўныя намаганні праціўнік засяродзіў на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім напрамках. За мінулыя суткі на названых участках фронту падраздзяленні Сіл абароны Украіны адбілі больш за 55 расійскіх атак.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках расіяне абстралялі 15 населеных пунктаў.

— На Купянскім напрамку расійскім абстрэлам падвергліся пяць населеных пунктаў.

— На Ліманскім напрамку расійскія войскі, спрабуючы палепшыць тактычнае становішча, спрабавалі наступаць у раёнах паўднёвай ускраіны населенага пункта Крамянная і Серабранскага лясніцтва. З артылерыі абстралялі дзевяць населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку расійскія войскі працягваюць весці наступальныя дзеянні. Цяжкія баі ідуць за Бахмут. Таксама за мінулыя суткі ўкраінскія абаронцы адбілі атакі расіян у раёне населенага пункта Хромавае. Ад расійскіх абстрэлаў пацярпелі 17 населеных пунктаў.

— На Аўдзееўскім напрамку расіяне вялі наступальныя дзеянні ў раёнах Аўдзееўкі, Вадзянога і Першамайскага, але поспеху не мелі. Абстралялі сем населеных пунктаў.

— На Мар'інскім напрамку УСУ адбілі шматлікія атакі ў раёнах населеных пунктаў Мар'інка і Перамога. Абстрэлам падвергліся чатыры населеныя пункты.

— На Шахцёрскім напрамку расійскія войскі беспаспяхова спрабавалі наступаць у кірунку Вуглядара. Абстралялі чатыры населеныя пункты.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расіяне працягваюць весці абарончыя дзеянні. За суткі яны абстралялі больш за 35 населеных пунктаў.

— Авіяцыя Сіл абароны за суткі нанесла сем удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, а падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі два раёны канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі і два склады боепрыпасаў расійскіх сіл.

У Генштабе паведамляюць, што ў акупаваным Крыме на абаронныя пазіцыі ў раёне населенага пункта Уладзіміраўка плануюць перавесці расійскіх салдат тэрміновай службы.

Ва ўкраінскім ведамстве таксама заяўляюць, што ў падраздзяленнях расійскага добраахвотніцкага фарміравання «Неўскі», якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях у Данецкай вобласці, нізкі ўзровень маральна-псіхалагічнага стану праз вялікія страты і кепскага забяспечання боепрыпасамі. «Расце колькасць ахвочых пакінуць свае падраздзяленні і выбыць з раёнаў вядзення баявых дзеянняў у Расійскую Федэрацыю», — сцвярджаюць у Генштабе.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны РФ: знішчылі пяць дыверсійна-разведвальных груп

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што нанеслі ўдары па аб’яднаным штабе групоўкі УСУ «Бахмут» і трох камандна-назіральных пунктах батальёнаў УСУ.

— На Купянскім напрамку авіяцыя і артылерыя Заходняй групоўкі войскаў нанеслі паражэнне падраздзяленням праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Масютоўка, Харкаўскай вобласці, Навасёлаўскае і Стальмахоўка Луганскай вобласці. У раёнах населеных пунктаў Сінькоўка, Цімкаўка Харкаўскай вобласці і Розаўка Луганскай вобласці спыненыя дзеянні трох украінскіх дыверсійна-разведвальных груп. Агульныя страты УСУ за суткі склалі да 50 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны і два пікапы.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Цэнтр» пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Ямполь, Северск Малы і Серабранка Данецкай вобласці. Знішчаныя больш за 60 украінскіх вайскоўцаў, два танкі, дзве баявыя машыны пяхоты, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік», а таксама гаўбіца Д-30.

— На Данецкім напрамку штурмавыя атрады працягвалі актыўныя дзеянні па знішчэнні праціўніка ў заходняй частцы Бахмута. Паветрана-дэсантныя войскі, артылерыя Паўднёвай групоўкі войскаў аказваюць падтрымку штурмавым атрадам па авалоданні горадам і спыняюць спробы УСУ контратакаваць на флангах і перакінуць рэзервы. За мінулыя суткі авіяцыя для падтрымкі дзеянняў штурмавых атрадаў здзейсніла 10 вылетаў. Артылерыя Паўднёвай групоўкі войскаў выканала 64 агнявыя задачы. У выніку ўдараў пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Багданаўка, Краснае і Ступачкі Данецкай вобласці.

Страты УСУ за суткі на гэтым напрамку склалі да 470 вайскоўцаў і добраахвотнікаў, тры танкі, пяць баявых машыны пяхоты, шэсць баявых браніраваных машын, чатыры аўтамабілі, баявая машына РСЗА «Град», а таксама гаўбіца «Мста-Б». Акрамя таго, у раёне населенага пункта Вадзяное Данецкай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 72-й механізаванай брыгады УСУ.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках авіяцыя і артылерыя групоўкі войскаў «Усход» нанеслі паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар, Вялікая Навасёлка і Шаўчэнка Данецкай вобласці. У раёнах населеных пунктаў Паўлаўка Данецкай вобласці і Малінаўка Запарожскай вобласці спыненыя дзеянні дзвюх украінскіх дыверсійна-разведвальных груп.

За суткі на гэтых напрамках страты УСУ склалі да 30 вайскоўцаў, баявая браніраваная машына, а таксама гаўбіца Д-30.

— На Херсонскім напрамку падчас агнявога паражэння за суткі знішчаныя звыш 15 украінскіх вайскоўцаў, два аўтамабілі, артылерыйская сістэма М777 вытворчасці ЗША, а таксама дзве гаўбіцы «Мста-Б».

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 86 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і тэхніцы УСУ ў 127 раёнах. У раёне населенага пункта Канстанцінаўка пабіты аб’яднаны штаб групоўкі УСУ «Бахмут». Акрамя таго, у раёнах населеных пунктаў Церны і Тоненькае Данецкай вобласці пабітыя тры камандна-назіральныя пункты батальёнаў 25-й паветрана-дэсантнай брыгады УСУ і 116-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

СПА за суткі знішчыла тры ўкраінскія беспілотныя лётныя апараты.

Інстытут па вывучэнні вайны: УСУ ўжо праводзяць некаторыя контрнаступальныя дзеянні

Федэральная служба бяспекі Расіі (ФСБ), падобна, праводзіць маштабныя чысткі ў расійскіх органах бяспекі з мэтай перабудаваць працу і пазбавіцца чыноўнікаў, якія страцілі давер Крамля. Пра гэта паведамляе амерыканскі Інстытут па вывучэнні вайны (ISW) у свежай зводцы. Аналітыкі звяртаюць увагу на паведамленне ТАСС ад 19 красавіка пра тое, што ФСБ і Галоўнае ўпраўленне службы бяспекі МУС РФ апошнія некалькі тыдняў праводзяць масавыя праверкі ва УУС Цэнтральнай акругі Масквы і некалькіх маскоўскіх РАУС пасля «ўцечкі звестак на запыт грамадзян Украіны». Яшчэ адна расійская крыніца паведаміла, што ў межах гэтага расследавання ФСБ і МУС затрымалі некалькіх супрацоўнікаў міліцыі. Нібыта тыя перадавалі асабістыя звесткі расійскіх сілавікоў староннім асобам, некаторыя з іх — грамадзяне Украіны. Акрамя таго, былі затрыманыя або звольненыя службовыя асобы з ліку кіраўніцтва Расгвардыі. Крэмль можа настойваць на такіх арыштах і расследаваннях, каб пазбавіцца непажаданых чыноўнікаў і ўзмацніць кантроль над сілавымі ведамствамі, лічаць у ISW.

Што да сітуацыі на фронце ва Украіне, то аналітыкі звяртаюць увагу на заяву намесніцы міністра Ганны Маляр пра тое, што ўкраінскія сілы ўжо праводзяць некаторыя контрнаступальныя дзеянні. Маляр 19 красавіка заявіла, што ўкраінскія сілы ніколі не абвесцяць загадзя пра пачатак контрнаступлення, і паўтарыла, што яны імкнуцца вызваліць усю тэрыторыю Украіны. Маляр таксама паведаміла, што расійскія войскі канцэнтруюць наступленне на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках, а вакол Бахмута сканцэнтраваныя сілы ПВК Вагнера, спецназ і Паветрана-дэсантныя войскі (ПДВ). Намесніца міністра абароны адзначыла, што ўкраінскія контрнаступальныя дзеянні будуць насіць як наступальны, так і абарончы характар, улічваючы складаны характар поля бою.

Расійскія войскі праз праблемы з высокадакладнай зброяй працягваюць актыўна выкарыстоўваць іранскія беспілотнікі «Шахед» і іншыя нізкадакладныя сістэмы, таксама адзначаюць эксперты. У ноч з 18 на 19 красавіка расійскія сілы запусцілі 12 беспілотнікаў «Шахед-131/136» на поўдні Украіны з акваторыі Азоўскага мора, 10 з якіх былі збітыя СПА Украіны. Прадстаўніца АК Поўдзень Наталля Гумянюк адзначыла, што гэты ўдар быў мэтаскіраванай спробай знайсці і знішчыць украінскія сістэмы СПА. Прадстаўнік Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат заявіў, што расійскія войскі перайшлі на таннейшыя варыянты зброі меншай далёкасці дзеяння, такія як кіравальныя авіябомбы і ракеты тыпу Х-50. У ISW адзначаюць, што Ігнат, імаверна, меў на ўвазе ракеты паветранага базавання Х-55 савецкай эпохі, бо вытворчасць новых крылатых ракет Х-50 Расія плануе пачаць летам 2023 года. Расія можа даставаць са сховішчаў Х-55, каб мадэрнізаваць іх для будучых удараў па Украіне, лічаць у ISW.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі правялі абмежаваныя наземныя атакі ў раёне Крамянной;

  • расійскія сілы працягвалі наземныя атакі ў Бахмуце і яго ваколіцах, уздоўж лініі фронту Аўдзееўка — Данецк і ў заходняй частцы Данецкай вобласці;

  • расійскія крыніцы сцвярджалі, што ўкраінскія сілы правялі абмежаваныя наземныя атакі ў Запарожскай вобласці;

  • расійскія чыноўнікі працягваюць падрыхтоўку да адпраўкі электронных позваў і стварэння электроннага рэестра асобаў, якія стаяць на вайсковым уліку;
  • дэпутат Дзярждумы прапанаваў законапраект, які стварае ўмовы для мабілізацыі рэзервістаў Расгвардыі;
  • расійскія афіцыйныя асобы і акупацыйныя ўлады працягваюць намагацца далей інтэграваць акупаваныя тэрыторыі ў расійскую эканамічную сістэму.