Пытанне пра заканчэнне вайны — галоўнае, якое хацелі б задаць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну расіяне. Яно аказалася ўтрая больш папулярным, чым пытанні пра павышэнне заробкаў і пенсій, піша выданне «Можем объяснить» са спасылкай на сацыялагічнае даследаванне «Левада-цэнтра».
Тэма вайны і мабілізацыі — галоўнае, пра што хочуць даведацца расіяне ад Пуціна на снежаньскай «Жывой лініі». Калі і чым скончыцца вайна ва Украіне, спытала б адносная большасць апытаных у канцы лістапада (21%) — вынікае з вынікаў даследавання.
Расіяне ўжо не чакаюць ад Пуціна навін пра магчымае паляпшэнне ўзроўню іх жыцця: пра пенсіі і іх павышэнне спыталі б 8%, пра медыцыну, адукацыю і сацыяльныя праграмы — 8%, пра заробкі і ўзровень жыцця ў цэлым — 7%.
6% паспрабавалі б высветліць, калі Пуцін сыдзе. Пытанні пра міграцыю і карупцыю хвалююць па 2% апытаных. 10% наогул не цікавяцца выступам Пуціна і яго адказамі.