Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  2. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  3. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  4. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  5. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  8. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  9. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  10. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  11. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  12. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  13. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
Читать по-русски


Навігацыйнае папярэджанне, апублікаванае Польскім агенцтвам аэранавігацыі 2 лютага, нарабіла шмат шуму. Многія беларускія, расійскія і ўкраінскія СМІ (прыклады: раз, два, тры) — і «Люстэрка» ў тым ліку — патрактавалі яго як папярэджанне пра магчымыя «ваенныя дзеянні» з 5 лютага. Насамрэч гэтая навіна зусім не такая пагрозлівая, як можа падацца, — тлумачым чаму.

Иллюстрация: dlapilota.pl
Тэрыторыя, над якой дзейнічае папярэджанне Польскага агенцтва аэранавігацыі. Ілюстрацыя: dlapilota.pl

Польскае агенцтва аэранавігацыі 2 лютага апублікавала чарговы NOTAM (абрэвіятура ад англійскага словазлучэння Notice To Air Missions — паведамленне лётнаму складу) пад нумарам N0604/2024. Такія паведамлення авіяцыйныя ўлады розных краін рэгулярна выпускаюць, каб папярэдзіць пілотаў самалётаў пра з’яўленне часовай небяспекі на маршруце палёту.

Сапраўды, часам NOTAM так ці інакш звязаны з блізкімі баявымі дзеяннямі. Так, 13−19 лютага 2022 года, перад пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну, Расія з дапамогай такіх апавяшчэнняў закрыла для палётаў цывільных самалётаў значную частку Чорнага мора і амаль усё Азоўскае (пад выглядам вайсковых вучэнняў з ракетна-артылерыйскай стральбой). Аднак тым разам інфармацыя пра пачатак расійскага ўварвання ва Украіну паступала і з многіх іншых крыніц — напрыклад, ад разведкі ЗША. У адрыве ад гэтага выпуск NOTAM — не пацверджанне блізкага ваеннага канфлікту.

Паведамленне пра вайсковыя вучэнні з дапамогай NOTAM — гэта норма для перыяду падрыхтоўкі і правядзення манеўраў. Чаму ж шараговае навігацыйнае папярэджанне Польскага агенцтва аэранавігацыі, зробленае на просьбу польскіх вайскоўцаў, нарабіла столькі шуму ў СМІ?

Мяркуючыз усяго, рэч у не зусім карэктным перакладзе. У польскім арыгінале абвесткі ёсць фраза пра тое, што ў абазначаным на прыкладзенай карце раёне «mogą wystąpić nieplanowane działania wojskowe związane z zapewnieniem biezpieczeństwa państwa». Калі меркаваць з публікацый у СМІ, многія журналісты пераклалі гэты фрагмент тэксту як «могуць адбыцца незапланаваныя ваенныя дзеянні, звязаныя з забяспечаннем бяспекі дзяржавы».

Недакладнасць тут заключаецца ў перакладзе словазлучэння działania wojskowe як «ваенныя дзеянні» (што ў беларускай і рускай мовах звычайна значыць выкарыстанне Узброеных сіл бакоў для вядзення вайны). Насамрэч у польскай мове «ваенныя дзеянні» — гэта działania wojenne (і нават гэты тэрмін мае крыху іншае значэнне), а działania wojskowe карэктней перакладаць як «вайсковая дзейнасць» (або, калі зусім літаральна, — «вайсковыя дзеянні»).

Такім чынам, польскія вайскоўцы праз NOTAM ад 2 лютага паведамілі лётчыкам пра тое, што з 5 лютага да 5 траўня 2024 года ў раёне, абазначаным на карце, можа адбывацца не запланаваная раней вайсковая дзейнасць. Прыкладам такой актыўнасці можа быць падняцце па трывозе чатырох знішчальнікаў F-16 2 студзеня падчас чарговага расійскагага масіраванага ракетнага ўдару па Украіне. Гэта цалкам апраўданая з вайсковага пункту гледжання мера — бо расійскія ракеты пасля пачатку ўварвання ва Украіну ўжо не раз (прыклады тут і тут) уваходзілі ў паветраную прастору Польшчы. А знішчальнікі могуць выявіць такіх нечаканых гасцей — і ў выпадку неабходнасці збіць іх.

Паколькі расіяне, відавочна, не паведамляюць польскім вайскоўцаў пра час, на які яны плануюць бамбардаванне ўкраінскіх гарадоў, для польскага боку такія ўзлёты па трывозе — незапланаваныя. Але яны могуць уяўляць пэўную небяспеку для цывільнай авіяцыі — пра што пілотаў лішні раз і папярэдзілі.

Чытайце таксама