На мінулым тыдні УСУ нанеслі ўдар па пазіцыях УС РФ блізу аэрадрома Моспіна ў Данецкай вобласці. Для атакі выкарыстоўвалася амерыканская ракета ATACMS Block 1 (M39). Яе распрацавалі 35 гадоў таму, а ў 2020 годзе знялі з узбраення арміі ЗША як састарэлую, піша Bild.
Састарэлая ATACMS здолела пабіць найноўшы расійскі зенітна-ракетны комплекс С-400. Прапаганда РФ не раз называла яго «непераможным». Кожны такі ЗРК каштуе больш за 1 млрд еўра.
Пад Моспіна С-400 выявіў варожую боегалоўку і выпусціў па ёй не менш за шэсць зенітных ракет. Але ніводная не змагла яе перахапіць. У выніку згарэлі не толькі расійскія пускавыя ўстаноўкі, але і радыёлакацыйны комплекс.
С-400 «Трыумф» — расійская зенітная ракетная сістэма (ЗРС) вялікай і сярэдняй далёкасці. Прызначаная для паражэння сродкаў паветранай атакі і разведкі (у тым ліку лётных апаратаў, выкананых па тэхналогіі «Стэлс») і любых іншых паветраных цэляў ва ўмовах інтэнсіўнага агнявога і радыёэлектроннага процідзеяння.
Удар па пазіцыях расійскай СПА ў раёне аэрадрома Моспіна Данецкай вобласці быў нанесены 22 траўня.