Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  2. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  3. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  4. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  5. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  6. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  7. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  8. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  9. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  10. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  11. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  12. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  13. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  14. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
Читать по-русски


/

У ноч на чацвер, 28 лістапада, Расія атакавала Украіну ракетамі «Калібр» і Х-101, а таксама «Шахедамі». Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка паведаміў, што пад удар трапілі аб’екты энергетыкі.

Киевляне укрылись в метро на время воздушной тревоги, Украина, 28 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Кіяўляне схаваліся ў метро на час паветранай трывогі, Украіна, 28 лістапада 2024 года. Фота: Reuters

У выніку расейскіх удараў быў цалкам абясточаны горад Жытомір з насельніцтвам больш за 250 тысяч чалавек. Мясцовы водаканал паведамляе, што паступова аднаўляецца водазабяспечанне.

У Львоўскай вобласці без святла 523 тысячы абанентаў. На Валыншчыне — прыкладна 215 тысяч.

«Скіравалі ракеты па крытычнай інфраструктуры. На шчасце, без чалавечых ахвяр. Ёсць пашкоджаныя прыватныя гаспадарчыя пабудовы», — паведаміў кіраўнік рэгіёна Іван Рудніцкі.

У Кіеве трывога доўжылася больш за 9 гадзін. Паводле звестак ваеннай адміністрацыі горада, усе ракеты Х-101 над сталіцай былі знішчаныя. Абломкі ўпалі ў Дняпроўскім і Дарніцкім раёнах. Звестак пра пацярпелых няма. Пашкоджанае адно з прадпрыемстваў-выбітыя дзверы, вокны, пашкоджанае грузавое аўто.

Киевляне укрылись в метро на время воздушной тревоги, Украина, 28 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Кіяўляне схаваліся ў метро на час паветранай трывогі, Украіна, 28 лістапада 2024 года. Фота: Reuters

У Вінніцкай вобласці ў выніку атакі пацярпела жанчына. Пашкоджаны жылыя дамы, разбураны гаспадарчы будынак, загарэўся прыватны аўтамабіль.

Пра затрымкі ў руху цягнікоў інфармавала Украінская чыгунка.

«Праз абясточванне асобных участкаў маем затрымкі не больш за 1 гадзіну для 6 цягнікоў, але там працуюць рэзервовыя цеплавозы, набіраем ход. Адставанне ад графіку будзем скарачаць паступова», — адзначылі ў ведамстве.

Киевляне укрылись в метро на время воздушной тревоги, Украина, 28 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Кіяўляне схаваліся ў метро на час паветранай трывогі, Украіна, 28 лістапада 2024 года. Фота: Reuters

У сувязі з аварыйнымі адключэннямі электраэнергіі, якія праз атаку ўвёў аператар «Укрэнерга», мэр Мікалаева абвясціў пра тое, што трамваі і тралейбусы ў горадзе сёння хадзіць не будуць.

Расія можа праводзіць такія атакі да канца зімы — у яе ёсць на гэта рэсурсы, напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі РНБА Андрэй Каваленка. Ён таксама назваў хлуснёй інфармацыю, якая з’яўлялася раней у СМІ, што Кіеў і Масква дамовіліся не наносіць удараў па энергааб’ектах.

У камандаванні Паветранымі сіламі Украіны заявілі, што Расія задзейнічала «188 сродкаў паветранай атакі», у тым ліку 57 крылатых ракет Х-101, 28 ракет «Калібр», тры кіравальныя авіяцыйныя ракеты Х-59/69 і 97 ударных БпЛА тыпу «Шахед» і беспілотнікаў нявысветленага тыпу.

«Станам на 10.30 пацверджанае збіццё:

— 76 крылатых ракет Х-101/„Калібр“;

— 3 кіравальных авіяцыйных ракет Х-59/69;

— 35 ударных БПЛА тыпу „Shahed“ і беспілотнікаў нявысветленага тыпу (62 варожых беспілотнікі лакацыйна згубленыя)», — паведамілі ў Паветраных сілах УСУ.