Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  2. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  3. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  4. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  5. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  6. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  7. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  8. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  9. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  10. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  11. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  12. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  13. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
Читать по-русски


Уезд у Польшчу на аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй без яго ўладальніка немагчымы. Польская мытня ў адказ на запыт Reform.news пацвердзіла ўвядзенне новых абмежаванняў на мяжы.

Фото: пресс-служба ГПК
Ілюстрацыйны здымак. Фота: прэс-служба ДПК

У афіцыйным адказе прадстаўнік мытнай службы спасылаецца на дапаўненні, унесеныя ў рэгламент Еўрарады № 765/2006, якім рэгулюецца санкцыйны рэжым у дачыненні да Беларусі. Яны былі ўнесеныя рэгламентам 2024/1865 ад 29 чэрвеня 2024 года.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра артыкул 1ra, якім уводзіцца забарона на імпарт у краіны Еўрасаюза тавараў, пералічаных у дадатку XXVII да рэгламенту. У яго ўключаныя і аўтамабілі (код таварнай наменклатуры 8703).

Артыкул змяшчае параграф, які дазваляе ў якасці выключэння кампетэнтным органам краіны — чальца Еўрасаюза дазваляць уезд на тэрыторыю саюза аўтамабіляў з Беларусі пры выкананні пэўных умоваў.

«Кампетэнтныя органы могуць дазволіць на тых умовах, якія яны лічаць мэтазгоднымі, уезд транспартнага сродку, які не прызначаны для продажу і належыць грамадзяніну Беларусі, што мае сапраўдную візу або від на жыхарства, якія дазваляюць уезд у ЕС. Падводзячы вынік, уезд на зарэгістраваным у Беларусі транспартным сродку без яго ўладальніка немагчымы», — гаворыцца ў адказе.

Нагадаем, інфармацыя пра забарону на ўезд аўтамабіляў з Беларусі ў Польшчу без уладальніка з’явілася ўчора ў чатах, дзе абмяркоўваецца праходжанне мяжы паміж дзвюма краінамі. Удзельнікі абмеркавання паведамлялі, што ўладальнік аўтамабіля мусіць прысутнічаць у машыне ў момант перасячэння мяжы. Яму неабавязкова быць за рулём. Праезд па даверанасці немагчымы.